Home
< back | 0 - 10 |  
Dzied [userpic]

Лыжны прабег памяці Кастуся Каліноўскага у Польшчы

February 5th, 2010 (10:46 am)

Лыжны прабег памяці Кастуся Каліноўскага у Польшчы (недалёк ад Беластоку)
Беларуская Нацыянальная Памяць у нядзелю, 7 лютага, арганізуе лыжны прабег, прысьвечаны 172-м угодкам народзінаў Кастуся Каліноўскага.

Маршрут будзе пралягаць праз родныя мясьціны нашага нацыянальнага героя. Пачатак у Баброўніках. Ушануем памяць Кастуся Каліноўскага ў яго роднай вёсцы Мастаўляны. Мапа

Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых.

Збор удзельнікаў а 11 гадзіне каля сядзібы Радыё "Рацыя" у Беластоку.
ul. Ciepła 1 (Białystok) http://bielarus-np.livejournal.com/49681.html

Dzied [userpic]

Sud na Surganam! i Solidarnosc!!!

January 31st, 2010 (07:29 pm)

1 ЛЮТАГА - СУД ПА КРЫМІНАЛЬНАЙ СПРАВЕ СУПРАЦЬ АЛЕГА СУРГАНА

Заўтра, 1 лютага, у Кастрычніцкім судзе г. Віцебска адбудзецца суд па справе арыштаванага актывіста "Маладой Беларусі" Алега Сургана. Пачатак паседжаньня ў 10.30.

Алега Сургана й яго малодшага брата Тараса затрымалі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга. Алега вінавацяцб у супраціве міліцыянтам.

Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей прыйсьці ў суд падтрымаць Алега Сургана.

Нагадаем, што інцыдэнт, які мае разгледзець суд, адбыўся яшчэ летась 3 верасьня. Алега Сургана і яго малодшага брата Тараса Сургана міліцыянты затрымалі на прыпынку грамадзкага транспарту каля мэдычнага ўнівэрсытэту, дзе быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.



Тараса Сургана і Сяргея Каваленку, супраць якога цяпер распачатая крымінальная справа за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на галоўнай гарадзкой ёлцы, неаднаразова затрымлівалі і судзілі за акцыі з нацыянальнымі сымбалямі. 3 верасьня 42-гадовы Алег Сурган апынуўся ў кампаніі актывістаў упершыню.



Міліцыянты яго затрымалі, і ў пратаколе, складзеным у Кастрычніцкім РАУС, было запісана, што ён не падпарадкоўваўся міліцыянтам, а аднаго зь іх укусіў за палец.



Па словах Алега Сургана, першапачаткова складзены пратакол аб вывешваньні бел-чырвона-белага сьцяга некуды зьнік. А ў другім было запісана, што ён знаходзіўся ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане і нецэнзурна лаяўся, а таксама абражаў супрацоўнікаў міліцыі.



Таксама Алег Сурган цьвердзіць, што 3 верасьня ў пастарунку міліцыянты яго зьбівалі і катавалі. Тарас Сурган выклікаў брату «хуткую дапамогу», калі ўбачыў ягоны стан. Мэдыкі зафіксавалі ўдары галавы і рук.

Прэс-служба МБ

Dzied [userpic]

Как разрушали Николаевский собор в Витебске…

December 22nd, 2009 (11:01 pm)

Как это было
…Кафедральный собор во имя святителя Николая, архиепископа Мирликийского, украшал некогда центр Витебска. Рядом находился женский монастырь. В войну собор был повреждён незначительно и по-прежнему возвышался над Витьбой, у входа в парк имени Фрунзе. И вот тут начинается самое парадоксальное. Поскольку Николаевский собор, как и остальные церкви, уцелевшие в годы атеизма, в список памятников архитектуры включен не был, это стало толчком для подготовки его к взрыву.
Накануне, 12 апреля 1957 года, витебчане, проживающие в центре города, нарезали из старых газет полоски и оклеивали крест-накрест оконные стёкла, чтобы те не треснули и не вылетели от взрывной волны. По указания специалистки ленинградского «Взрывтреста», женщины в чёрном коротком пальто, рабочие всю ночь сверлили в стенах собора шурфы – скважины для закладки динамита.
Наутро возле ратуши собралось много людей. Примерно в одиннадцать часов к мосту через реку Витьбу с улицы Толстого прибыли военные с группой гражданских лиц. Тонкие проводки соединяли шурфы с кабелем, который тянулся через площадь от храма к площадке перед мостом, где стояли люди в форме и без. В полдень молодой офицер крутанул ручку взрывного устройства, и в ту же секунду громадина храма подпрыгнула, словно от подземного толчка, и легко вознеслась над площадью, будто её поднимала невидимая рука. Всё это – в полной тишине, от чего было жутко. Но прошла секунда, раздался оглушительный грохот…
Собор превратился в огромную кучу всё ещё сцементированных обломков. Показалось, всё кончено. Однако со стороны здания, противоположных входу в собор и обращённых на восток, ещё возвышалось остроконечная часть. Заметив это, женщина в чёрном направилась к военным и по её команде ручка «адской машины» вновь пришла в движение. Послышался звонкий, как выстрел, хлопок, и часть церкви рухнула как подкошенная.
Что и говорить, дело своё ленинградская специалистка знала. Ни одно здание вблизи собора не пострадало. А вот руины на площади стройбату и рабочим пришлось чуть ли не год дробить кирками и ломами, потом куда-то вывозить. Рассказывали, та самая разрушительница храмов не раз ещё наведывалась в город, выполняя поручения. Скорее всего, исторической вины за собой не чувствовала, поскольку выполняла решение местной власти. А та действовала в соответствии с указаниями ЦК КПБ и согласно воле главы государства – Н. Хрущёва, при котором гонения на церковь усилились…
Александр Матвеев, Утраченное наследие.// Благовест, № 34 (707), 27 августа 2009.
История Николаевского собора: http://www.church.by/resource/Dir0301/Dir0302/Page2461.html

Dzied [userpic]

Брацкая вечарына ý гонар дня памяцi Iаана Кранштацкага…

December 21st, 2009 (07:38 pm)

Брацкая вечарына ý гонар дня памяцi Iаана Кранштацкага да дня нараджэньня брацтва Сьв. Праведнага Iаана Кранштацкага ý Вiцебску…
Праваслаýнае маладзёвае брацтва iмя Сьв. Праведнага Iаана Кранштацкага запрашае моладзь гораду Вiцебску на традыцыйную вечарыну з гарбатай, размову ý коле сяброý, з песьнямi пад гiтару, з чытаньнем вершаý. I яшчэ шмат чаго добрага будзе на тым мерапрыемстве.
Прыходзьце, будзем вельмi радыя вас бачыць.
Пачатак: 3 студзеня 2010 а 17:00.
Месца: Сьвята-Успенскi храм (вул. Камунiстычная,15 ). Уваход правей ад галоýнага.
Кантактны тэлефон: +375295109358
http://vkontakte.ru/event13951828

Dzied [userpic]

Дзейнасьць праваслаýнай моладзi ý Вiцебску…news

December 19th, 2009 (07:00 am)

Дзейнасьць праваслаýнай моладзi ý Вiцебску…
*22 снежня (декабря) аўторак 19:00 у Св.-Духавым манастыры - Акафіст "Слава Богу за ўсё", малітва "Агні Парфене", "Царице моя всеблагая". Вячэра ў трапезнай манастыра.
(тэл. для сувязі +375 29 599 54 56, Гена)
*23 снежня (декабря) серада 19.00 гутарка з а. Аляксандрам Кавалёвым (тэма: "Навукова-тэхнічны прагрэс: дабро ці ліха?")
Адрас: вул. Камуністычная, 15 (Свята -Успенская царква)
по воскресеньям в 18.00 акафист Св. прав. Иоанну Кронштадскому + разбор воскресных евангелий + дискуссия.
*2 СТУДЗЕНЯ - ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ НЯБЕСНАГА ЗАСТУПНІКА БРАЦТВА Cв.прав. ІААНА КРАНШТАДСКАГА. У СУВЯЗІ З ГЭТЫМ 3 СТУДЗЕНЯ Ў СВЯТА-УСПЕНСКАЙ ЦАРКВЕ А 17:00 ПАЧНЕЦЦА СВЯТОЧНАЯ ВЕЧАРЫНА З УДЗЕЛАМ БРАЦКІХ КАЛЕКТЫВАЎ. УСПАМІНЫ, СЦЭНКА, СПЕВЫ, ПАЧАСТУНКІ, ВІНШАВАННІ І ШМАТ ІНШАГА ЧАКАЕ ВАС НА ТВОРЧАЙ СЯБРЫНЕ!
*Кроме того по воскресным дням продолжаются посещения детского дома (тел.+375 33 677 76 66, Аня)
*Желающие потрудиться во славу Божию в женском монастыре Святого Духа звоните: +375 33 677 76 66, Аня
*Праваслаўная валанцёрская суполка "АМАФОР" рыхтуецца павіншаваць дзетак-сіротак з Раством Хрыстовым. Вы можаце далучыцца да дабрачыннай акцыі перадаўшы Вашыя падарункі і віншаванкі маленькім праз любога з валанцёраў, альбо далучыўшыся да гуртка калядоўшчыкаў. Дакладная дата візіту ў дзіцячы Дом аб'явіцца пазьней. Сачыце за навінамі і не губляйце аптымізму.
Падрабязнасці праз тэлефон +375 29 599 54 56 Генусь
http://vkontakte.ru/club11473355

Dzied [userpic]

Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну Беларусы!

November 27th, 2009 (05:14 pm)

Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе!

Восемдзесят дзевяць гадоў таму, 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку. У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генtрала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».

Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганьне яшчэ некалькі гадоў.

Свая Рэспубліка нараджалася ў крывавых муках, але наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленьні змагароў за Беларусь.

27 лістапада – іхны дзень: Дзень Герояў. Таму ў заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна сьвяткаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне сьвечку. Няхай яе агенчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын.

Жыве Беларусь!

Алесь Краўцэвіч, Беларускае Гістарычнае Таварыства
Алег Латышонак, Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Польшчы
Анатоль Міхнавец, Беларуская Нацыянальная Памяць

Dzied [userpic]

Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944.

November 12th, 2009 (02:48 am)

Ініцыятыва “Беларуская Нацыянальная Памяць” і незалежны спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” запрашаюць на прэзентацыю дакументальнага фільму “Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944”.

Пасля паказу запрашаем на дыскусію з удзелам Антося Цялежнікава, аўтара фільму з героямі стужкі - прафесарам Юрыям Туронкам, даследчыкам Другой Сусветнай Вайны і Чэславам Сэнюхам, вядомым перакладчыкам, сведкам нямецкай акупацыі Беларусі.

Час і месца: 13 лістапада, пятніца, ў Collegium Civitas (аўдыторыя А, XII паверх, Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad 1, Warszawa, уваход насупраць вул. Маршалкоўскай) а 18.30.

Фільм складаецца з трох частак. Працягласць каля 120 хв. Кожны ўдзельнік паказу атрымае DVD з фільмам.

Уваход вольны.

Чытай рэцэнзію на фільм: http://svaboda.omniton.net/by/41/views/189/?tpl=251

Глядзі відэанонс: http://www.youtube.com/watch?v=yhkFu_E0Nt8&feature=player_embedded

Dzied [userpic]

Sustrecza z Paznjakom u Warszawie

October 18th, 2009 (12:08 pm)

18 кастрычніка, на ўгодкі стварэньня Беларускага Народнага Фронту - асноўнай незалежніцкай грамадзка-палітычнай сілы ў краіне, - адбудзецца сустрэча з легендарным Зянонам Пазьняком, старшынём КХП-БНФ. Пачатак а 17.00 аўд. D, Collegium Civitas, XII паверх PKiN.

Dzied [userpic]

Прэса пра тое, як я не дайшоу на сустрэчу з патрыярхам Кирылам

September 29th, 2009 (10:35 am)

З сайту БХД
ВІЦЕБСКІЯ МІЛІЦЫЯНТЫ НЕ ДАЗВОЛІЛІ СЯБРУ БХД ДАБРАЦЦА ДА ПАТРЫЯРХА КІРЫЛА
Перад сустрэчай Патрыярха Кірыла з вернікамі ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алеся Галаваня за распаўсюд бюлетэняў “Прамень” і “Крыніца”, а таксама іншых інфармацыйных матэрыялаў БХД.
У Чыгуначным РАУС Віцебска, куды даставілі Алеся Галаваня, актывісту спачатку спрабавалі абвінаваціць у прымусовай раздачы друкаванай прадукцыі мінакам, але потым, вырашыўшы, што гэта ўжо занадта, захацелі праверыць выходныя дадзеныя бюлетэняў.
Галаваня пратрымалі ў пастарунку каля трох гадзін. Пратакол не склалі, але інфармацыйныя матэрыялы канфіскавалі.
Сябар БХД, у сваю чаргу, напісаў скаргу на імя начальніка Чыгуначнага РАУС наконт дзеянняў яго падначаленых. Міліцыянты дазволілі сабе правакацыйныя і некарэктныя выказванні наконт беларускай мовы і рэлігійных перакананняў Алеся Галаваня.
На сустрэчу з Патрыярхам Кірылам Алесь Галавань так і не патрапіў. А да хаты ён дабіраўся пад пільным надзорам міліцыі.

Прэсавая служба “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”
http://bchd.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=3800
Са Свабоды
Віцебскі сябра БХД перашкодзіў візыту патрыярха
27.09.2009 16:15
Радыё Свабода (Віцебск)

Актывіст стваранай Партыі БХД Алесь Галавань распаўсюжваў на вуліцы Цітова ў Віцебску моладзевы бюлетэнь “Прамень”.

Актывіста затрымалі людзі ў цывільным і завезьлі ў Чыгуначны РАУС. Яны патлумачылі, што па гэтай вуліцы пралягае маршрут картэжа Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла. Таму паводзіны распаўсюдніка яны палічылі падазронымі.

Па дарозе ў райаддзел і ўжо ў самім пастарунку актывіст паспрабаваў растлумачыць, што распаўсюд і выданьне бюлетэня законныя: ён мае наклад 299 паасобнікаў, як і прадугледжана для незарэгістраваных СМІ. Аднак і пасьля гэтага міліцыянты хлопца не адпусьцілі. Іх насьцярожыла, што выданьне адрасавана каталіцкай моладзі Віцебшчыны, аднак распаўсюджвалася напярэдадні прыезду першай асобы Расейскай праваслаўнай царквы.
http://www.svaboda.org/content/article/1837541.html

Dzied [userpic]

Братство Св. праведного Иоанна Кронштадского vkontakte.ru

September 12th, 2009 (12:10 pm)

Страничка православной молодежи города Витебска ---
http://vkontakte.ru/club11473355

< back | 0 - 10 |